+375 (1591) 7 94 86

аг. Рытань вул. Першамайская, 1

 

 
 
Главная » Новости » 20. 05. 2019

Падзякі і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу

Першамай – свята вясны і працы – чырвоны дзень у календары, які ў нашай краіне лічыцца выхадным. Многія скарысталіся гэтай магчымасцю, паб пасадзіць на дачы агарод, іншыя, каб правесці дзень разам з сям’ёй і адпачыць ад штодзённых клопатаў. Праўда, пра аграрыяў гэтага не скажаш. Хоць азімы клін ужо засеяны на 74 %, механізатары па-ранейшаму працуюць у полі з ранку да позняга вечара, а таксама рыхтуюць тэхніку да корманарыхтоўкі. Улічваючы сёлетнюю сухую вясну, кожная гадзіна – на вагу золата.

Па традыцыі напярэдадні пасяўной кампаніі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’явіў конкурс сярод механізатараў на вясенне-палявых работах у наступных катэгорыях: сяўба, культывацыя, ворыва, унясенне арганікі, яе пагрузка і ўнясенне мінеральных угнаенняў. Па выніках дэкады – за перыяд з 1 па 10 красавіка – былі вызначаны пераможцы ў кожнай з намінацый. Прыемна, што ў лік лепшых механізатараў раёна трапілі працаўнікі ўсіх пяці гаспадарак.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Юрый Адула вырашыў распачаць узнагароджанне перадавікоў менавіта Першага мая.

– У Дзень працы многія адпачываюць, але не хлебаробы. Мне здаецца, вельмі сімвалічна менавіта ў гэты дзень адзначыць Падзякамі і падарункамі працу лепшых механізатараў Астравеччыны, – па дарозе ў РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”, адкуль было вырашана распачаць узнагароджванне пераможцаў конкурсу, расказаў Юрый Аляксандравіч.

Не першы год лепшым на ворыве становіцца араты РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Віталь Трыбоцкі. Дарэчы, некалькі гадоў таму яго партрэт быў занесены на раённую Дошку гонару. Як і ўсе вясковыя працаўнікі, Віталь Іванавіч нешматслоўны і сціплы, ён прывык не да слоў, а да працы. Хоць пазней араты прызнаўся: яму вельмі прыемна, што працу вяскоўцаў бачаць і цэняць.

Трыбоцк_.jpgАдным з лепшых на культывацыі стаў яшчэ адзін механізатар саўгаса – Ягор Шостак.

Шостак.jpg

– У гаспадарцы працую з 1987 года. Я родам з Літвы, жонка на сваю радзіму перацягнула, – расказвае пра сябе Ягор Францавіч. – Літву без шкадавання пакінулі – там нецікава. А тут душа радуецца: лясы, неабсяжныя палі! Разам з Ганнай нарадзілі і выгадавалі чацвярых дзетак, трымаем гаспадарку: карову, свіней, гусей, курэй… А што вясковаму чалавеку для шчасця больш трэба? – на развітанне па-філасофску гаворыць механізатар і хуценька заскоквае ў кабіну свайго трактара.

 
 
©БЕЛТА