+375 (1591) 7 94 86

аг. Рытань вул. Першамайская, 1

 

 
 
Главная » Новости » 02. 08. 2019

Два камбайнерскія экіпажы намалацілі па тысячы тон

Першы дзень апошняга летняга месяца стаў адметным адразу для двух камбайнерскіх экіпажаў, якія намалацілі па тысячы тон збожжа, – Яўгена Грабоўскага і Аляксандра Ермаковіча з КСУП “Гудагай” і Дзмітрыя Шэшы і Міхаіла Козела з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”.

Летась гудагайскія хлебаробы першымі ў сваёй гаспадарцы запісалі на свой рахунак тысячу тон збожжа. Сёлета Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч паўтарылі мінулагодні вынік – і ўвайшлі ў лік пяці першых “тысячнікаў” раёна.

Некалькі гадоў запар хлебаробы РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” не маглі прабіцца ў лік пераможцаў жніўнага спаборніцтва, але сёлета гэта зрабілі Дзмітрый Шэша і Міхаіл Козел.

1.jpg

Памочнік Міхаіл Козел і камбайнер Дзмітрый Шэша

 

2.jpg

Прафсаюзныя берагіні: старшыня пярвічкі РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Людміла Казлоўская
і галоўны бухгалтар прафсаюза аграрыяў Марыя Станкевіч

У полі хлебаробы прымалі віншаванні і падарункі ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і прафсаюзных пярвічак гаспадарак.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
 
 
©БЕЛТА