+375 (1591) 7 94 86

аг. Рытань вул. Першамайская, 1

 

 
 
Главная » Новости » 13. 07. 2020

Дзень Незалежнасці ў Астраўцы

Па традыцыі святкаванне Дня Незалежнасці ў Астраўцы стартавала з акцыі «Кветкі Перамогі» – яе арганізатарам ужо некалькі гадоў з’яўляецца райкам грамадскага аб’яднання БРСМ. Вось і на гэты раз яго актывісты кожнаму ўдзельніку святочнай урачыстасці прымацавалі «Кветку Перамогі».

Шчымлівая вершаваная кампазіцыя нагадала пра тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны і чый подзвіг сёння памятаюць удзячныя нашчадкі. Падчас урачыстасці гучалі віншаванні і ўспаміны, у памяць аб загінулых аб’явілі хвіліну маўчання і прагрымелі салютныя выстралы, а да помніка ляглі кветкі ад удзячных нашчадкаў.

У тым ліку ад дырэктара РУП "Астравецкі Саўгас

"Падольскі" Кірпа Дзяніса Валер'евіча і старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Казлоўскай Людмілы Іосіфавны

Мы помнім! І мы ганарымся, што жывём у незалежнай квітнеючай краіне.

 
 
©БЕЛТА