+375 (1591) 7 94 86

аг. Рытань вул. Першамайская, 1

 

 
 
Главная » Новости » 04. 08. 2020

Камбайнерскі экіпаж саўгаса «Падольскі» намалаціў тысячу тон збожжа

У кагорту пераможцаў-камбайнераў на фінішнай прамой працоўнага спаборніцтва райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўвайшоў экіпаж РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» у складзе Віталя Тумінскага і Руслана Круглякоўскага. Хлебаробы сёння, 4 жніўня, намалацілі тысячу тон збожжа.

Віталь Тумінскі і Руслан Круглякоўскі

З пераможным вынікам камбайнераў-тысячнікаў прама ў полі павіншавалі старшыня райкама работнікаў АПК і галоўны бухгалтар Юрый Адула і Марыя Станкевіч, дырэктар гаспадаркі і яе прафсаюзны лідар Дзяніс Кірпа і Людміла Казлоўская.

IMG_8002.JPG

IMG_8005.JPG

Хоць для Віталя Тумінскага сёлетняе жніво дваццатае, у пары з Русланам Круглякоўскім ён упершыню шчыруе на жніве – да слова, мужчыны працуюць на лесанарыхтоўчай тэхніцы ў Астравецкім лясгасе. Саўгасныя нівы хлебаробы абмалочваюць на новым камбайне айчыннай вытворчасці КЗС-1218.

– Найбольш падчас уборачнай кампаніі намалочваў 2 тысячы тон збожжа, – расказаў Віталь Тумінскі. – Сёлета ўраджай радуе: збажына дае на круг пад 35 цэнтнераў. Думаю, да канца ўборкі будзе 2 тысячы.

Віншуем хлебаробаў з выдатным вынікам!


Па аператыўных звестках райкама прафсаюза работнікаў АПК, на раніцу 4 жніўня на Астравеччыне 7 камбайнерскіх экіпажаў намалацілі па тысячы тон збожжа.

 

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.

 
 
©БЕЛТА