+375159179486

аг. Рытань вул. Першамайская, 1

 

 

 
 
Главная » Новости » 15. 11. 2020

Саўгасаўцы Астравеччыны прымалі віншаванні ў прафесійнае свята

У госці да працаўнікоў РУП «Саўгас “Падольскі» з узнагародамі і падарункамі завіталі прадстаўнікі райвыканкама і грамадскіх аб’яднанняў.

3.jpg

На жаль, каронавірус перашкодзіў арганізаваць раённыя «Дажынкі», аднак заслужаныя ўзнагароды знайшлі сваіх герояў.

З прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці – працаўнікоў адной з лепшых гаспадарак раёна павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Іван Карніла.

2.jpg

— Мне вельмі хацелася прыехаць на свята менавіта да вас, – адзначыў Іван Мар’янавіч. – Бо ваш калектыў стаў на шлях пад’ёму і актыўнага развіцця. І пацвярджэнне гэтаму – вынікі сельскагаспадарчага спаборніцтва, якое праходзіла ў раёне. РУП «Саўгас «Падольскі» заслужана ўвайшоў у тройку лепшых як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі. Прыемна, што сярод працаўнікоў, якія былі прызнаны лепшымі ў прафесіі, ёсць і вашы імёны.

5.jpg

Так, Ганаровай граматай аблыканкама ўзнагароджана аператар машыннага даення Тарэса Наневіч, Падзякай старшыні Гродзенскага аблвыканкама – трактарыст-машыніст Іосіф Жэгарыс.

Пераможцам у нарыхтоўцы травяных кармоў пры перавозцы ад камбайна прызнаны вадзіцель Анатоль Якубцэвіч.

Прызнаны пераможцамі на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур экіпажы камбайнераў вадзіцель Уладзімір Марцінкевіч. Адзначаны прызавым месцам на ўборцы трактарыст-машыніст Іосіф Жэгарыс.

4.jpg

Ганаровыя граматы і Падзячныя лісты ад райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў, грамадскай арганізацыі «Белая Русь» і прафсаюза работнікаў АПК атрымалі дырэктар Дзяніс Кірпа, вадзіцель Яўген Субаткевіч, трактарысты-машыністы Іосіф Жэгарыс, Валерый Жэгарыс, Леанід Бараноўскі і Іван Аўгуль, электрагазазваршчык Дзмітрый Духновіч, намеснік галоўнага бухгатара Рэната Пляўга, загадчык цэнтральнага склада Тэрэса Ступенка, загадчык майстэрняў Андрэй Будзько, брыгадзір Галіна Прыстаўка, прараб Станіслаў Клімашэўскі, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Людміла Казлоўская, бухгалтар Яніна Радзіёнчык.

 

 З ПЕРШЫХ ВУСНАЎ

Awgul_i_Martsinkevich.jpg

Уладзімір Марцінкевіч, вадзіцель:

— Гэты год у нашай гаспадарцы прайшоў добра, лепш чым летась. Не першыя мы сёння, але і не апошнія. Залатая сярэдзіна – самае тое. Дзякуем кіраўніку і раёну за ўзнагароды. Як працавалі мы на сумленне, так і будзем працаваць. На жаль, сённяшні настрой хаваецца за маскамі, але ён адназначна харошы, святочны.

Іван Аўгуль, механізатар:

— Так, настрой баявы і рабочы нават цяпер. Сёння адсвяткуем, а заўтра зноў працаваць. Сваю работу трэба любіць і выконваць – і тады ўсё будзе добра.

А той самы добры настрой віноўнікам урачыстасці падарылі работнікі рытанскага Дома культуры. І свята, трэба адзначыць, нават у такім сціснутым фармаце, атрымалася душэўным і цёплым.

Вольга ХАЦЯНОВІЧ

 
 
©БЕЛТА