+375 (1591) 7 94 86

аг. Рытань вул. Першамайская, 1

 

 
 
Главная » Новости » 30. 11. 2020

Вадзіцель саўгаса «Падольскі» заняў ІІ месца ў раёне па выніках жніва

Па выніках уборачнай кампаніі Уладзімір Марцінкевіч заняў 2 месца ў раёне сярод занятых на адвозе збожжа вадзіцеляў. На аўтамабілі ГАЗ-САЗ-3507 мужчына перавёз  2 867 тон збожжа ва ўмоўнай вазе.

1.jpg

– Гэтая навіна стала прыемнай нечаканасцю. Пра прызавое месца нават і марыць не мог: куды мне са сваім ГАЗо­нам цягацца з сучаснымі МАЗамі, – расказвае мужчына. –  У гэтым годзе добра ўрадзіла ніва, машына не падводзіла – адсюль і пераможны вынік.

Уладзімір нарадзіўся ў Кямелішках, а большую частку жыцця пражыў у суседняй краіне – Літве. 

– Да Мінска – 200 кіламетраў. Шмат вясковых дзяўчат і хлопцаў выязджала ў суседнюю краіну, – працягвае вадзіцель. – Апошнія 15 гадоў жыву на Астравеччыне. Ад першага шлюбу ў мяне дзве дарослыя дачкі, ад другога – падрастае сын. 

Дарэчы, жонка Уладзіміра Час­лававіча таксама працуе ў саўгасе – даглядчыкам на фер­ме «Кямелішкі». У межах рэс­пуб­ліканскай прафсаюз­най ак­цыі «Наш жывёлавод» Тарэса Мар­цінкевіч атрымлівала Па­дзячныя пісьмы і ўзнагароды ад райкама прафсаюза ра­бот­нікаў АПК. 


 
 
©БЕЛТА