+375159179486

аг. Рытань вул. Першамайская, 1

 

 

 
 
Главная » Новости » 30. 11. 2020

Больш за 20 гадоў у саўгасе працуе Тарэса Наневіч

Праўду кажуць, што не месца ўпрыгожвае чалавека – а чалавек месца. Працаваць даяркай на малочна-таварную ферму «Рытань» (цяпер – комплекс) Тарэса Наневіч ішла часова – аказалася, назаўсёды. 

На ўрачыстасці працаўнікоў вёскі плён жанчыны быў ад­зна­­чаны Ганаровай граматай Гро­дзенскага аблвыканкама. Ле­тась падчас раённых «Да­жы­нак» жанчына разам з на­пар­ніцамі Святланай Баран і Марынай Мажутай таксама пады­малася на сцэну – звяно апе­ратараў ма­шыннага даення заня­ло 3-е месяца сярод малочна-та­варных комп­лексаў раёна.

1.jpg


З даяркай сустракаемся на ком­плексе пасля ранішняй дой­кі.

– Да работы прывучаная з дзяцінства, – расказвае пра сябе Тарэса. – Родам з Малых Яцын, вырасла  ў шматдзетнай сям’і. З бацькамі часта бывала на ферме. Дапамагала хроснай даіць кароў – мне было каля дзесяці гадоў. Быць даяркай не хацела! А вось як сталася: больш за 20 гадоў даю кароў.

Пасля школы Тарэса пра­ца­вала ў падсобным цэху ў Гер­вятах, потым у Варнянах – вытворчасць вырабаў з пласт­масы «перакінулі» ў калгас імя Чапаева. Паралельна паспела адвучыцца на повара, але гатаваць абеды ў сталоўцы так і не давялося. 

– З мужам, Вальдэмар пра­цуе механізатарам у нашым саў­гасе, пазнаёмілася на провадах стрыечнага брата ў армію. Не паверыце, але праз месяц пабраліся шлюбам! Тагачасны старшыня калгаса «Рытанскі»  Кара зазваў на ферму – падмяняла дзяўчат на час адпачынку, – успамінае даярка. – Давялося перажыць цяжкую хваробу: нанова вучылася ха­дзіць. Да шчасця, малады арганізм аду­жаў захворванне. Ізноў паклікалі ў калгас. Дык заа­тэхнік скептычна пасміхаўся: ці доўга такая прыгажуня – я заўсёды з прычоскай і макіяжам хадзіла – вытрывае на ферме. Сынок Жэнька пад­рас­таў, калгаснае жыллё выдзе­лілі – каб кватэра нам засталася, трэба было адпра­цаваць не менш за 5 гадоў, а яны расцягнуліся больш чым на 20. Але я ні пра што не шкадую.

– З дзяўчатамі працуем не першы год, таму атрыманая мной абласная ўзнагарода – наша агульная заслуга, – упэў­нена Тарэса Наневіч.


 
 
©БЕЛТА