+375 (1591) 7 94 86

аг. Рытань вул. Першамайская, 1

 

 
 
Главная » Новости » 30. 11. 2020

Дырэктар РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» ацаніў работу прадпрыемства

На пытанні адказвае дырэктар РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» Дзяніс Кірпа: 

1. Галоўнае дасягненне вашай гаспадаркі ў гэтым годзе?

– Адданасць людзей абранай справе. І спецыялісты, і працаўнікі ферм і палёў выклаліся па максімуму: кожны адказна паставіўся да сваіх абавязкаў і выканаў іх. За дасягнутымі вынікамі стаяць людзі: не будзе іх – не будзе і сельгаспрадукцыі.

01.jpg


2. Пастаўце адзнаку раслі­на­­­водству і жывёла­гадоўлі па 5-цібальнай шкале. 

– Саўгас «Падольскі» заняў трэція месцы ў раёне ў раслінаводстве і жывёлагадоўлі па выніках бягучага года. Па логіцы я, напэўна, павінен паставіць дзве «тройкі», але не буду гэтага рабіць. У апошнія гады наша прадпрыемства зрабіла значны рывок наперад – і параўноўваць саўгас з тымі ж «Гервятамі» ці «Гудагаем» саўгас некарэктна. Таму стаўлю па «чацвёрцы». 

3. Пра што марыце і якія задачы ставіце перад сабой і калектывам на наступны год?

– Прымнажаць дасягнутае, нарошчваць вытворчасць сельгас­прадукцыі. Па вялікім рахунку, ад фінансавага становішча прадпрыемства залежыць дабрабыт кожнага работніка і яго сям’і. Чалавек павінен ісці на работу з ахвотай – у гэтым накірунку і будзем працаваць.


 

 
 
©БЕЛТА