+375 (1591) 7 94 86

аг. Рытань вул. Першамайская, 1

 

 
 
Главная » Новости » 03. 05. 2021

Поле. Праца. Май – падарунак хлебароб трымай!

Першамай – свята працы і чырвоны дзень у календары. Але аграрыям няма часу адпачываць: хоць насенне ранніх збожжавых культур ужо прыгорнута ў глебу, на парадку дня – сяўба буракоў і кукурузы, пасадка бульбы і падкормка азімых.

Сімвалічна, што па традыцыі апошніх гадоў менавіта 1 мая райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўшаноўвае пераможцаў працоўнага спаборніцтва сярод занятых на вясенне-палявых работах механізатараў.

У гэтым годзе прафсаюзны конкурс праводзіўся ў некалькіх намінацыях: “Ворыва”, “Сяўба збожжавых”, “Культывацыя”, “Сяўба цукровых буракоў”, “Падсеў траў”, “Пагрузка і ўнясенне арганікі”, “Сяўба кукурузы”, “Унясенне мінеральных угнаенняў”. Па некаторых пазіцыях лідары ўжо вызначаны.

Сёлета ўмовы спаборніцтва крыху змяніліся, – расказаў прафсаюзны лідар аграрыяў Юрый Адула. – Калі ў мінулыя гады пераможцамі прызнавалі механізатараў па выкананым аб’ёме работ, то цяпер за асноўны паказчык мы бралі зробленую за дзень норму. Мне здаецца, што такі падыход да ацэнкі работы хлебаробаў больш аб’ектыўны: па-першае, тэрміны пасяўной кампаніі нават у разрэзе раёна крыху розніліся ў гаспадарках; па-другое, час, праведзены механізатарамі ў полі, таксама вар’іраваўся: некаторыя знаходзіліся на рамонце. Прыемна, што лепшымі працаўнікамі на вясенне-палявых работах некалькі гадоў запар становяцца адны і тыя ж людзі.

На ворыве роўных не было Віталю Трыбоцкаму з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”. У гаспадарцы трактарыст не першы год ходзіць з плугамі. За спрыт у полі і майстэрства партрэт аратага некалькі гадоў назад быў занесены на раённую Дошку гонару.

АП

 
 
©БЕЛТА