Заготовка кормов
По состоянию на 2 июля сена заготовлено 120 тонн, сенажа 11195 тонн
КОСЬБА |
ФИО |
марка транспортного средства |
выполненный объем работы, га |
Жегарис Валерий Иосифович |
МТЗ3022 КМР-9ВТ |
874 |
|
Капусто Иван Вацлавович |
МТЗ3022 КМР-9ВТ |
425 |
|
ПОДБОР И ИЗМЕЛЬЧЕНИЕ |
ФИО |
марка транспортного средства |
выполненный объем работы, тонн |
Шостак Александр Стефанович |
Ягуар 870 |
5752 |
|
Перевозка автомобилем |
ФИО |
марка транспортного средства |
выполненный объем работы, тонн |
Алехно Валерий Виторович |
ЗИЛ-130 |
570 |
|
Шеша Дмитрий Иосифович |
МАЗ555 |
286 |
|
Якубцевич Илья Анатольевич |
МАЗ555 |
279 |
|
ПЕРЕВОЗКА ТРАКТОРОМ |
ФИО |
марка транспортного средства |
выполненный объем работы, тонн |
Пелецкий Александр Иосифович |
МТЗ1221 ПТС-9 |
1692 |
|
Авгуль Иван Чеславович |
МТЗ 1221 ПИМ-40 |
1402 |
|
Грузд Михаил Петрович |
МТЗ1221 ПТС-9 |
1137 |
|
Трибоцкий Виталий Иванович |
Джон Дир |
930 |
|
Слипико Геннадий Иванович |
МТЗ1523 |
773 |
|
Родь Дмитрий Викторович |
МТЗ1221 |
736 |
Што кармы – фундамент усёй эканомікі сельскагаспадарчага прадпрыемства, а значыць і дабрабыту працаўнікоў, добра ведаюць аграрыі РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі». Пэўны час гэтая гаспадарка была ў аўтсайдарах, а цягам апошніх некалькіх гадоў займае трэцюю пазіцыю ў раёне, прычым як у раслінаводстве, так і ў жывёлагадоўлі.
Як думаюць саўгасаўцы ўтрымаць планку, колькі і якіх кармоў плануюць нарыхтаваць – пра гэта і не толькі даведаўся карэспандэнт, пабыўшы на першым укосе ў Падольцах.
ЛІЧБА
На 20 чэрвеня першым укосам нарыхтавана 6 625 (41%) сенажу. Травы ляглі ў пракосы на 1 345 гектарах (80% ад запланаванага).
– Некалькі гадоў запар у нашай гаспадарцы не хапала травяністых кармоў пад патрэбу. Таму пазалетась прыклалі максімум намаганняў і зрабілі ўпор на нарыхтоўку ўласных запасаў. Вынік не прымусіў сябе чакаць, – патлумачыў намеснік дырэктара РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» па вытворчасці Андрэй Скурат. – Травы нядрэнныя, думаю, сёлета таксама нарыхтуем патрэбную для зімоўкі буйной рагатай жывёлы колькасць кармоў. Прычым каля 60-70% – першым укосам.
Траву возяць Іван Аўгуль і Дзмітрый Родзь
Каб у зімне-стойлавы перыяд для рагуль было дастаткова корму, у РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» плануюць назапасіць 11 541 тону кармавых адзінак. З травяністых – 16 тысяч тон сенажу, у тым ліку закруціць тысячу тон травы ў стрэйч-плёнку, 24 тысячы тон сіласу і 710 тон сена.
– На днях плануем выпусціць у поле другую касілку, – працягвае Андрэй Скурат. – Зялёную масу возяць 3 трактары і 5 МАЗаў – уласныя і з Ашмянскай сельгастэхнікі. Траву ў траншэі закладваем з выкарыстаннем кансерванта «Лабаксіл» – рэчыва разводзім вадой: звычайна 300 тон хапае на ўвесь дзень.
Намеснік дырэктара па вытворчасці Андрэй Скурат
Дарэчы сказаць, у саўгасе найменшая сярод гаспадарак плошча сенакосу – 1 685 гектараў. У дзень майго прыезду першы ўкос тут пераваліў за экватар.
Касец Валерый Жэгарыс
Валерый Жэгарыс, як і яго бацька Іосіф Станіслававіч, механізатарскую справу добра ведае, больш таго – любіць. Каб зразумець гэта, варта толькі глянуць на яго трактар «Беларус-3022», які між сабой механізатары называюць «трыццаткай». Тэхніка дагледжаная, акуратаная, на кабіне бачны вясёленькі надпіс аўтарства механізатара: «Белорусская тридцатка, будет мне и ей несладко», а таксама карта Беларусі колерам нацыянальнага сцяга з назвай гаспадаркі. У дзень майго візіту Валерый Жэгарыс адзін клаў травы ў пракосы – сёлета мужчыне даверылі новую модульную ратацыйную касілку КМР-9.
– Неаспрэчныя плюсы гэтай тэхнікі ў тым, што травы з дзевяці метраў адразу кладуцца ў адзін валок. Правяліцца «зялёнка» – і можна кормаўборачныя комплексы пускаць у поле, – гаворыць касец. – Аб’ём работ залежыць ад многіх фактараў: контурнасці ўчастка, надвор’я і іншых. За дзень у сярэднім скошваю травы на 60 гектарах.
Для павелічэння тэмпаў нарыхтоўкі кармоў летась у гаспадарцы набылі высокапрадукцыйны кормаўборачны камбайн айчыннай вытворчасці, на якім другі сезон працуе Мікалай Капуста.
Камбайнер Мікалай Капуста
– За дзень у сярэднім «набіваю» пад 400 тон, бывае, і больш, – гаворыць механізатар.
На другім кормаўборачным камбайне «Ягуар» не першы год працуе Аляксандр Шостак. Па словах мужчыны, на корманарыхтоўцы, як і падчас любой сельскагаспадарчай кампаніі, самае галоўнае – каб не падводзіла тэхніка.
На «Ягуары» працуе Аляксандр Шостак
– На гэтым «Ягуары» трэці сезон, – расказвае Аляксандр Шостак. – Камбайн, якому ўжо пад 20 гадоў, некалі перакупілі ў адной з гродзенскіх гаспадарак. Здараюцца паломкі: нядаўна, напрыклад, падшыпнікі пасыпаліся. Але ўсе праблемы своечасова вырашаюцца.
З поля каля вёскі Дуды, дзе кормаўборачныя камбайны падбіралі і здрабнялі траву, машыны адна за адной імчалі ў Падольцы, дзе побач з малочна-таварным комплексам закладвалі сянажную масу.
Трамбоўкай травы займаюцца Віктар Мундуць і Віктар Грыгаровіч
Не першы год «зялёнку» трамбуюць Віктар Грыгаровіч і Віктар Мундуць, чый партрэт некалькі гадоў назад быў занесены на раённую Дошку гонару.
За працэсам сочаць агранамічная і ветэрынарная службы: пастаянна вымяраюцца вільготнасць і тэмпература масы.
– Раней трамбавалі кругласутачна. Цяпер, згодна з тэхналагічным рэгламентам нарыхтоўкі травяністых кармоў, гэтага не робім: трава «ўкатваецца» яшчэ цягам трох гадзін пасля апошняга рэйсу. На ноч усё закрываецца плёнкай. Адну траншэю трамбуем каля 3-4 дзён, – патлумачыў загадчык раслінаводчага ўчастка Уладзімір Шэша. – У нас добры склад травасумесі: і цімафееўка, і люцэрна, і іншыя – думаю, будзем з кармамі…
Загадчык раслінаводчага ўчастка Уладзімір Шэша