+375 (1591) 7 94 86

аг. Рытань вул. Першамайская, 1

 

 
 
Главная » Новости » 01. 10. 2021

Лепшыя працаўнікі РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі" атрымалі ўзнагароды і падзяку

З прывітаннем і падзякай за добрасумленную працу да аграрыяў звярнуўся губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік:

– Сёння ў гісторыі горада-спутніка Скідзель была ўпісана яшчэ адна яркая старонка, звязаная са святкаваннем абласнога фестываля-кірмаша “Дажынкі-2021”. Гэта добрая традыцыя, калі можна падвесці вынікі жніва, адзначыць лепшых аграрыяў і сказаць “дзякуй” усім работнікам, якія сваёй працай забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Хлебаробы Гродзеншчыны карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам у нашай рэспубліцы, бо дэманструюць стабільна высокія вынікі. Хачу адзначыць шаноўных ветэранаў працы, што стаялі ў вытокаў гэтых перамог, і падзякаваць ім за той трывалы фундамент, які быў закладзены для сельскай гаспадаркі нашай вобласці. І канешне ж, іх сучасных пераемнікаў, якія ў вельмі няпростым 2021 годзе справіліся з усімі цяжкасцямі і дасягнулі пастаўленых задач.

IMG_0101.JPG

IMG_0081.JPG

IMG_0087.JPG

Падчас урачыстай цырымоніі былі адзначаны і працаўнікі РУП "Астравецкі саўгас "Падольскі". Вадзіцель аўтамабіля РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Уладзімір Марцінкевіч атрымаў Падзячны ліст Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу старшы камбайнер РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Іосіф Станіслававіч Жэгарыс, які з 16 гадоў удзельнічаў у 39 уборачных кампаніях!, – сертыфікат на пакупку бытавой тэхнікі.

 

IMG_0117.JPG

 

 

 

 

IMG_0104.JPG

IMG_0160.JPG

па матэрыялах АП

 
 
©БЕЛТА